Усе матэрыялы ўзяты з сайта з дазволу арганізатараў гастранамічнага праекта "Баржомі"
Куды едзем: Лідскі раён, в. Мінойты, ТАА "Экогрибы"
Што пытаем у мясцовых: былую ваенная базу
Звязацца: +375 15 4523333, Віктар
Калі ты збіраешся глядзець на Лідскі замак, то варта трохі адхіліцца ад маршруту - шкадаваць не будзеш: цябе чакае грыбная ферма ў ангарах былой ваеннай ракетнай базы. Мабыць, самая каларытная з усіх, што мы сустрэлі. Мох, байніцы, гул ад крокаў - сапраўдная зона адчужэння! Там, дзе раней захоўвалася зброя, цяпер вырошчваюць дрэўнавушка. Яны вісяць на гаках, падвешаныя да столі ў спецыяльных пакетах. Грыбы з базы пастаўляюць па ўсёй краіне і за мяжу.
Гаспадар Віктар да здзіўлення гасцей прывык: стомлена тлумачыць, што ў велізарных ангарах для грыбоў - ідэальны мікраклімат. А для ўсіх скептыкаў прапануе замерыць радыяцыйны фон - чыста. Калі не баішся (мы не пабаяліся), покупай ў розніцу кіло грыбоў за BYN 5,5.
![]() |
![]() |
Па Вашых пытаннях і прапановах мы гатовыя адказаць Вам па кантактных тэлефонах, дадзеных ніжэй.
E-mail: info@ruralbelarus.by
Вэб-сайт: www.ruralbelarus.by
© Усе матэрыялы дадзенага сайта з'яўляюцца аб'ектамі аўтарскага права (у тым ліку дызайн) БГА "Адпачынак у вёсцы". Забараняецца капіраванне, распаўсюджванне (у тым ліку шляхам капіявання на іншыя сайты і рэсурсы ў Інтэрнэце) або любое іншае выкарыстанне інфармацыі і аб'ектаў без папярэдняй згоды праваўладальніка.