Печать
Категория: Blog
Просмотров: 1253

Унікальны гісторыка-гастранамічны двухдзённы тур "Смачная Беларусь" у аграэкасядзібы Беларусі з дэгустацыяй нацыянальных страў і напояў, у тым ліку прыгатаваных вашымі ўласнымі рукамі. У праграме "Смачнай Беларусі" гісторыка-культурная спадчына разглядаецца скрозь прызму кулінарных традыцый і рэцэптаў, нібы вы на смак спрабуеце гісторыю нашай краіны. У гэтым туры  гасціннасць, народны характар, нацыянальны каларыт раскрыюцца для вас у поўнай меры.